31 сакавіка стартавала бестэрміновая акцыя ў абарону сядзібы Партыі БНФ

Актывісты БНФ распачынаюць кругласуткавае дзяжурства ў памяшканьні, зь якога іх хочуць выселіць.

1 красавіка, у Дзень сьмеху, на ўправе мае прайсьці рэтраспэктыўны паказ фільмаў з удзелам Чарлі Чапліна.2 красавіка — творчая вечарына паэта Славаміра Адамовіча.Мастак Алесь Пушкін таксама выказаў намер далучыцца да акцыі абароны офісу.Кіраўнік БНФ Аляксей Янукевіч паведаміў, што зьвернецца да калегаў у замежжы, каб тыя паўплывалі на ўрады сваіх краінаў, а тыя, у сваю чаргу, зьвярнулі ўвагу на сытуацыю вакол офісу БНФ.1 красавіка ва Ўправе БНФ заплянаваны брыфінг для замежных дыпляматаў.Камунальная служба Савецкага раёну Менску адмовілася працягнуць дамову арэнды ад 1 красавіка гэтага году. Аднак прадстаўнікі партыі заяўляюць, што добраахвотна сваю сядзібу не пакінуць.

Галіна Абакунчык, "Радыё Свабода"