Мінскія канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» таксама адмянілі

Каманда павінна была выступіць у сталічным клубе «Рэактар» 1 і 2 красавіка. У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў. Але ён упэўнены, што яе прыдумаюць. «МНС хутчэй за ўсё будзе».

У «Ляпіса Трубяцкога» у туры па Беларусі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечне (раскуплены ўсе квіткі), Жлобіне (400 квіткоў купілі) і Салігорску (у продаж квіткі яшчэ не паступалі). Яўген Калмыкоў кажа, што

каманда цяпер у такім настроі, каб папрасіць прабачэння ў слухачоў і адмяніць гэтыя выступленні.

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзялілі на дзве часткі: да чорнага спісу і пасля. Прычым пасля гурт не даў ніводнага канцэрта ў Беларусі. Сп. Калмыкоў кажа, што да мінскіх выступленняў музыкі яшчэ думалі пра перагібах на месцах. Але цяпер зразумела, што забарона існуе сапраўды.

Для гурта гэта трэцяя адмена выступленняў. У сакавіку не адбыліся канцэрты ў Гомелі і Магілёве.

30 сакавіка «Ляпіс Трубяцкой» адыграе ў Варшаве.

Сяргей Макарэвіч, "Наша Ніва"