КДБ назвала імёны апошніх затрыманых па справе 19 снежня

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Беларусі падведзена рыса ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўсталяванню асоб, што справакавалі пагромы 19 снежня на плошчы Незалежнасці Мінска і прымалі ў іх непасрэдны ўдзел.

Такое паведамленне з’явілася на сайце дзяржаўнага агенцтва БЕЛТА са спасылкай на цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Паведамляецца, што 21 сакавіка былі затрыманыя тры ўдзельнікі акцыі на плошчы Незалежнасці.

Гэта – В.Мацукевіч, А.Шарстоў, Д.Гусельцаў. Усе яны аднагодкі, нарадзіліся ў 1987 годзе.

У паведамленні КДБ гаворыцца, што спецслужбы маюць неаспрэчныя доказы віны гэтых людзей. Маўляў, менавіта яны заклікалі да штурму Дома ўрада.

Мацукевіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, а з Шарстова і Гусельцава ўзятая падпіска аб з’яўленні.

КДБ таксама спрабуе абвергнуць меркаванні, што сярод тых, хто заклікаў да пагрому ўрадавага будынку, былі правакатары з праваахоўных органаў. І як доказ гэтага дэманструе фоткі Мацукевіча, Шарстова і Гусельцава.

Зміцер Панкавец, "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение