Сайту charter97.org патрэбная дапамога

Сайт charter97.org можа спыніць сваю працу ў бліжэйшы час.

Пасля разгрому офіса рэдакцыі нашага сайта ў Менску ў ноч з 19 на 20 снежня, мы вымушаныя былі выехаць за межы Беларусі. КДБ канфіскаваў нашае абсталяванне. Рэдактарка ​​сайту Наталля Радзіна была арыштаваная і праходзіць у якасці абвінавачванай па так званай крымінальнай справе "аб масавых беспарадках". Наталлі пагражае да 15 гадоў зняволення і яна пазбаўленая магчымасці паўнавартасна займацца журналістыкай.

Зараз рэдакцыя знаходзіцца ў Вільні і працягвае працу. Тая дапамога, якую нам аказалі нашыя сябры, дазволіць нам прафесійна працаваць яшчэ некалькі тыдняў, а пасля мы будзем вымушаныя спыніць паўнавартасную працу.

Наш праект - гэта не адзін і не два чалавекі. Для паўнавартаснай, прафесійнай працы буйнога па беларускіх мерках навінавага сайта патрэбныя рэдактары, адміністратары, перакладчыкі, журналісты, памяшканне для работы, абсталяванне, сувязь, арэнда магутнага сервера. Усё гэта арганізаваць на энтузіязме і за свой кошт немагчыма. Паверце, нашыя супрацоўнікі атрымліваюць за сваю самаадданую працу невялікія нават па беларускіх мерках грошы.

На жаль, гучныя заявы еўрапейскіх палітыкаў аб падтрымцы незалежных беларускіх СМІ пакуль застаюцца проста заявамі. Магчыма, наш сайт не ўпісваецца ў той "новы ландшафт" палітычных сілаў у Беларусі, які з'явіўся пасля арышту рэальных беларускіх лідэраў.

Мы прыкладзем усе намаганні для захавання вядучага беларускага незалежнага інфармацыйнага рэсурсу і застанемся голасам беларусаў, у тым ліку тых, хто знаходзіцца ў засценках КДБ. Частку выдаткаў мы плануем пакрываць за кошт рэкламы і ўласных сродкаў, мы вядзем перамовы па атрыманні дапамогі ад еўрапейскіх донараў. Аднак для перафарматавання працы патрэбен час.

Мы вымушаныя звярнуцца да вас, нашых чытачоў, за дапамогай. Каб захаваць рэдакцыю ў гэты складаны момант, нам патрэбныя грошы. Мы просім вас аказаць нам падтрымку і пералічыць любую прымальную суму на рахунак у сістэме PayPal. Адмысловая кнопка размешчаная зверху ў правай калонцы. Гарантыяй мэтавага выкарыстання дапамогі будзе бесперабойная праца сайта.

Мы загадзя дзякуем за вашую дапамогу і падтрымку. Заставайцеся з намі!

Даведка:

Charter97.org - вядучы беларускі навінавы рэсурс. Навіны публікуюцца на трох мовах - беларускай, расейскай і ангельскай. Штодня сайт наведвае больш за 50 тысяч500 тысяч чалавек. Сайт заснаваны журналістам Алегам Бябеніным у 1998 годзе. унікальных карыстальнікаў, а месячная аўдыторыя складае

charter97.org