18 сакавіка Менгарвыканкам разгледзіць заяўку на акцыю 25 сакавіка

Заўтра апоўдні Менгарвыканкам разгледзіць заяву арганізатараў акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адзін з заяўнікаў Андрэй Дзьмітрыеў.16 сакавіка адбылося паседжаньне аргкамітэту. На ім было вырашана: калі ўлады не дазволяць правесьці акцыю на плошчы Якуба Коласа (як напісана ў заяўцы), то ў якасьці кампрамісу, можа разгледзіць пляцоўку ля будынку Нацыянальнай Акадэміі навук. Калі ж Менгарвыканкам будзе настойваць на тым, што акцыя павінна адбыцца ў Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор, арганізатары акцыі адмовяцца ад сваёй заявы.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение