Рэальная зарплата ў студзені знізілася амаль на 13%

У студзені 2011 года рэальная зарплата зменшылася на 12,9% у параўнанні з паказчыкам снежня 2010 года. Такія звесткі абнародаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.
Рэальная налічаная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2011 года ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам павялічылася на 27,2%. Намінальная налічаная сярэдняя зарплата работнікаў Беларусі ў студзені 2011 года склала 1 млн. 409,6 рублёў і ў параўнанні са снежнем 2010 года зменшылася на 11,7%, або 186,2 тыс. рублёў. На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя заработная плата ў студзені 2011 года склала 1 млн. 526,5 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях — 1 млн. 610,7 тыс., у арганізацыях транспарту і сувязі — 1 млн. 590,2 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 952,4 тыс. Ва ўстановах аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг — 1 млн. 217,9 тыс. рублёў, у тым ліку ў сферы аховы здароўя — 1 млн. 243,7 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 2 млн. 122,2 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — 1 млн. 196,6 тыс. рублёў. Ва ўстановах адукацыі сярэдняя зарплата склала 1 млн. 178,1 тыс. рублёў, у тым ліку настаўнікаў — 1 млн. 410,9 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 2 млн. 46,8 тыс. рублёў. Максімальная сярэдняя зарплата ў студзені па асобных галінах была зафіксавана ў навуцы і навуковым суправаджэнні — 1 млн. 838 тыс. рублёў, мінімальная — у работнікаў сельскай гаспадаркі, палявання і лясной гаспадаркі — 952 тыс. рублёў. Максімальная сярэдняя зарплата ў студзені была адзначана ў Мінску — 1 млн. 843,4 тыс. рублёў, мінімальная — у Брэсцкай вобласці — 1 млн. 248,6 тыс. рублёў. У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн. 284 тыс. рублёў, у Гомельскай — 1 млн. 356,7 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 253,8 тыс., у Мінскай — 1 млн. 358,8 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 279,5 тыс. рублёў.
Марына Носава, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение