Агульнабеларуская дыктоўка ў Мінску прайшла з аншлагам

У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяло першы этап чацвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысвечана 120-годдзю ад дня нараджэння Максіма Багдановіча. Мінская дыктоўка адбылася ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасці людзей.

У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяло першы этап чацвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысвечана 120-годдзю ад дня нараджэння Максіма Багдановіча. Мінская дыктоўка адбылася ў літаратурным музеі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасці людзей.

Агульнанацыянальную беларускую дыктоўку ў Мінску пісалі ў два заходы — усе ахвотныя не змясціліся ў музейнай залі. Па традыцыі ўдзел у акцыі прыняў амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан, а сёлета да яго далучыўся таксама прадстаўнік расейскай амбасады ў Беларусі.

Стэфан Эрыксан (у цэнтры) і Алег Трусаў.
Сярод вядомых людзей — мастак Аляксей Марачкін: «Я пісаў дыктоўку разам са сваёй жонкай Ірынай Сяргееўнай. Гэта, канечне, вялікае свята — Міжнародны дзень роднай мовы — і хацелася, каб ініцыятыву ТБМ падтрымала дзяржава. Каб гэты і наступныя гады былі гадамі беларускай мовы — гэта вельмі важна».Удзельнікі дыктоўкі — людзі рознага веку і заняткаў. Гэтым разам было шмат моладзі.Карэспандэнтка: «Вы ўпершыню прымаеце ўдзел у дыктоўцы?»Юначка: «Не, летась таксама пісалі».Карэспандэнтка: «Прыйшлі самі ці нехта змусіў?»Юначка: «Не, як можна? Самі прыходзім, з задавальненнем пішам і яшчэ атрымоўваем прызы».Карэспандэнтка: «Цяжка было пісаць? Задаволеныя, як напісалі?»Юнак: «Не, не цяжка, і задаволены. Пісьменнасць яшчэ не надта згублена пасля школы, што вельмі прыемна — роднай мовы не забываю».Карэспандэнтка: «Для чаго вы гэта робіце?Юнак: «Каб падтрымаць родную мову. І мне вельмі прыемна і радасна, што бачу шмат такіх жа маладых людзей. Гэта азначае, што беларуская мова не загіне». На чацвёртай агульнанацыянальнай дыктоўцы сёлета пісалі вядомы верш Максіма Багдановіча «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…».Вынік пераўзышоў найлепшыя чаканні, кажа адзін з арганізатараў акцыі, старшыня ТБМ Алег Трусаў:«Я вельмі задаволены, бо гэта першая дыктоўка, калі ў залі не хапіла месца. І я вельмі ўдзячны музею, бо яны стварылі аўру Максіма Багдановіча. Тут нават можна набыць паштоўку з партрэтам Максіма Багдановіча і тэкстам, які мы зараз пішам. Людзі вельмі задаволеныя, і мы таксама, бо такога аншлагу ў нас яшчэ не было». Алег Трусаў паведаміў, што чацвёртая агульнанацыянальная дыктоўка сёлета будзе праводзіцца ў тры этапы і завершыцца ў Дзень волі 25 сакавіка.
Галіна Абакунчык, "Радыё Свабода"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение