Страты Дома ўраду кампэнсаваныя сабранымі грашыма

"Мы зрабілі плацёж і маем квіток", — заявіў "Свабодзе" прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Паводле праваабаронцы, кіраўнік гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзыдэнта спадар Лемеш паабяцаў, што калі да канца дня грошы зьявяцца на рахунку, заўтра ў судзе ён здыме прэтэнзіі.22 лютага ў Менску распачынаецца працэс над грамадзянамі Расеі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэўсам. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня.Кампанію збору сродкаў распачала блогерка adelka. Яна патлумачыла: "На судзе па справе Парфянкова грамадзянскім пазоўнікам былі агучаны лічбы стратаў з-за так званага "пагрому" Дома ўраду. Замест шырока агучаных раней 30 мільёнаў грамадзянскі пазоў прад'яўлены на 14 мільёнаў... Прадстаўнікі Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня пры Адміністрацыі прэзыдэнта, якое валодае Домам ураду, у прысутнасьці журналістаў на пытаньне "Калі грамадзянская ініцыятыва ўнясе гэтыя грошы ў пагашэньне ўсіх стратаў дзяржавы, ці адклічуць яны свой грамадзянскі пазоў у крымінальным працэсе супраць абвінавачаных?" адказалі, што пры ўнясеньні кампэнсацыі за страты — адклічуць. Неабходна пагасіць гэтыя "страты", каб на працэсах адвакаты маглі таксама казаць, што абвінавачаныя страту пагасілі і гэта было дадатковым аргумэнтам на карысьць таго, што абвінавачаньні павінны быць зьнятыя".

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение