Сёння — Міжнародны дзень роднай мовы. У Мінску пройдзе нацыянальная дыктоўка

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы, у Беларусі ён будзе адзначаны IV агульнабеларускай дыктоўкай, якую праводзіць Таварыства беларускай мовы.

Пачнецца яна, а 18-й і пройдзе ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. Тэксты для дыктоўкі падрыхтаваныя на аснове твораў Багдановіча.

Дыктоўка сёлета будзе праводзіцца ў тры этапы:

першы 21 лютага, другі — 15 сакавіка ў дзень прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, трэці — 25 сакавіка ў дзень абвяшчэння незалежнасці БНР.

***

Дзень святкавання 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

"Наша Ніва"