Кіраўнікамі ПЭН-Цэнтра абраныя Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч

Старшынём ПЭН-цэнтра пераабраны паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч. Ягонай першай намесніцай стала Марыя Мартысевіч. Агульны сход арганізацыі адбыўся 17 лютага ў Мінску.

Сход прыняў рашэнне вылучыць Уладзіміра Някляева на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

ПЭН-Цэнтр — гэта аб’яднанне пісьменнікаў і журналістаў, частка міжнароднага ПЭН-Клуба, які паядноўвае цэнтры розных краін. Скарот «ПЭН» утварыўся ад першых літараў англійскіх словаў «poets, playwriters, essayists, editors, novelists» — паэты, драматургі, эсэісты, рэдактары, раманісты. У Беларусі сярод стваральнікаў ПЭНа былі Быкаў, Барадулін, Шэрман, Брыль.

"Наша Ніва"