25 Сакавіка ў Менску шэсце апазіцыі пройдзе па новым маршруце

Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў разам з лідарамі Маладога фронту прынялі рашэнне пра супольнае шэсце на Дзень волі 25 сакавіка.

На пасяджэнні аргкамітэта па правядзенні Дня Волі, куды былі запрошаныя прадстаўнікі «Маладога фронту», прынята рашэнне звярнуцца ў Мінгарвыканкам, каб ануляваць дзве папярэднія заяўкі і падаць новую супольную заяву на мітынг і шэсце па маршруце:

плошча Якуба Коласа — парк Янкі Купалы,

паведаміў лідар «Маладога фронту» Мікола Дземідзенка.

У папярэдніх заявах прадстаўнікі палітычных партый прасілі дазволу на шэсце ад Акадэміі навук да парку Янкі Купалы, маладафронтаўцы — ад плошчы Свабоды да плошчы Незалежнасці.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение