Памёр Ян Збажына (Савіцкі)

Пасля цяжкай хваробы ў Берасцейскім шпіталі памёр выбітны баранавіцкі паэт Янка Збажына.

Нарадзіўся Янка 31 сакавіка 1964 года ў Баранавічах. У 1993 годзе скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Гісторык, выкладчык сацыяльна-палітычных дысцыплінаў. Працаваў выкладчыкам у баранавіцкіх школах, ВНУ.

Адзін з актыўных удзельнікаў беларускага руху 1990-х. Пачынальнік скаўцкага руху ў Баранавічах і Беларусі. Удзельнічаў у заснаванні баранавіцкай філіі БАЖ, сябра АДП.

Яго творы друкаваліся ў беларускіх літаратурных выданнях («Полымя», «Маладосць», «Бярозка», «ЛІМ», «Ніва», «Дзеяслоў»). Яго вершы ўваходзілі ў шматлікія зборнікі.

У 2004 годзе выдаў кнігу паэзіі і прозы «Пыл саркафагаў». Яна была станоўча ацэненая крытыкамі. Нават на бальнічным ложку Ян Збажына меў шмат планаў. Хацеў выдаць яшчэ адну кнігу. На жаль, лёс склаўся па-іншаму.

«Пыл саркафагаў» на сайце Святліцы

«Меч гладыятара» ў Дзеяслове

«Пляванне ў столь»

Ян Збажына на «Камунікаце»

Ян Збажына

СТАГОДДЗЕ

Айчына. Воля. Барацьба.Пятля. Астрог і неба ў краты.Жывога вечная сяўбаІ пустазелле, бюракраты.Гарластых цётак чарада.Авоські. Клункі. Плёткі. Сваркі.Штодзённасць… Спрэчкі і нуда.Нуда і спрэчкі… Святы, чаркі.Высакароднасць. Грамада.Вячэра. Лаянка за скваркі.Крыніца. Маці. Немаўля.Забойцы. Здраднікі. Пачвары.Пакутная ў слязах зямляІ лёсам гнаныя ахвяры.У СКЛЕПЕПыл не здзьмухвай. Прабач і пакінь.Марыя Паўлікоўска-ЯснажэўскаВільготным пылам саркафагаўля эпітафій бачу часі ў лаўрах марную развагувыяваў — профіль і анфас.Камень шыхтамі сваю вернасцьняхістка захаваў руцэ,што й зараз мур так шчыльна тчэ.Зайздрошчу тым, чый крок паверхняняўладна больш адлюстраваць —на павуцінне ўтаймавацьпавук паспеў іх след.З начніцыхімера невымоўнасць п’е…Плыву ў суцэльнай таямніцы,апошні сведка — сам сабе.

"Наша Ніва"