БНФ варта пачаць шукаць новы офіс

На сустрэчы з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама намесніку старшыні БНФ Рыгору Кастусёву намякнулі, што БНФ варта пачаць шукаць сабе новы офіс. З цяперашняга, на Машэрава 8, партыю будуць намагацца выселіць.

Рыгор Кастусёў: "Там прысутнічаў кіраўнік аддзела па эксплуатацыі нежылога фонду. Адназначна мне было сказана, што на 99,9% яны будуць спрабаваць нас выселіць. Я сказаў, што мы будзем аспрэчваць у вышэйшых інстанцыях, у судовым парадку. Мне сказалі, што гэта нашае права. Але адзначана, што рыхтуйцеся, шукайце. Сказалі, што ёсць іншыя магчымасці атрымання офіса, не толькі дзяржаўны. Таму — "майце на ўвазе, што мы будзем імкнуцца вас выселіць".Прычына высялення, па словах чыноўнікаў, у тым, што Партыя БНФ некалькі разоў парушыла тэрмін аплаты арэнды ў мінулыя гады.Але аддаваць памяшканне БНФ нейкай іншай арганізацыі не збіраюцца. Пра гэта Еўрарадыё даведалася ў ЖРЭА Савецкага раёна Мінска. Праўда, там не выключаюць, што выселіць БНФ адразу не атрымаецца. "Калі атрымаецца і БНФ вызваліць памяшканне ў добраахвотным парадку, гэтыя плошчы ЖРЭА забярэ для ўласных патрэбаў. А калі не атрымаецца, і горад скажа пакінуць, дык будзе сядзець БНФ, як і сядзеў. Пытанне гэтае (здаць у арэнду прыватніку рэд.) не разглядаецца і разглядацца не будзе".Тым часам у БНФ ужо пачалі думаць пра варыянты пераезду."Ёсць многа альтэрнатыўных варыянтаў. Я ўжо імі займаюся. Пакуль рана пра іх казаць, таму што гэта толькі першыя спробы. Але я на месцы не буду сядзець і буду гэтым цесна і глыбока займацца", — распавёў Рыгор Кастусёў.Дамова арэнды заканчваецца 1 красавіка, таму калі праз суд не атрымаецца яе працягнуць, дык магчыма, што на звыклым Машэрава, 8 ужо не будзе сядзібы БНФ.

Віталь Ругайн, "Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение