У Дзень роднай мовы ў магілёўскім транспарце прагучаць вершы беларускіх паэтаў

Вершы беларускіх паэтаў будуць гучаць у грамадскім транспарце Магілёва ў Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага. Пра гэта паведаміла старшыня каардынацыйнай Рады грамадзкіх і нацыянальных аб'яднанняў, палітычных партый і прафсаюзных арганізацый Магілёва Зінаіда Пянькова.

З ініцыятывай падтрымаць беларускую мову выступілі грамадскія арганізацыі Магілёва. Гарадскія ўлады і транспартнікі не адмовілі. Вершы прагучаць у выкананні вучняў гарадскіх школ, гімназій і ліцэяў. Хлопцы ўжо запісаліся ў студыі тэлерадыёкампаніі «Магілёў». Яны будуць дэкламаваць творы як класікаў беларускай літаратуры, так і сучаснікаў. У іх ліку Якуб Колас, Янка Купала, Сяргей Грахоўскі, Уладзімір Караткевіч, Іван Пехцераў і інш. 21 лютага юных чытальнікаў пакажуць на вялікім святлодыёдным экране ля Дома быту і па тэлевізарах, якімі аснашчаны 40 гарадскіх аўтобусаў.

Гарадская арганізацыя БРСМ ўзялася за распаўсюджванне ў гэты дзень улётак з вершамі беларускіх сучасных паэтаў і вытрымкамі з твораў празаікаў, а «Таварыства беларускай мовы» правядзе традыцыйную дыктоўку, у якой змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Акрамя таго, па дамоўленасці з аддзелам адукацыі гарвыканкама ва ўсіх школах Магілёва 21 лютага пройдуць класныя гадзіны пра значэнне роднай мовы, тэматычныя вечары, розныя пастаноўкі, выйдуць насценгазеты.

«Мы спадзяемся, што гэтая акцыя стане яшчэ адным крокам на шляху беларускага культурнага адраджэння і папулярызацыі роднай мовы», — падкрэсліла Зінаіда Пянькова.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение