Агульнабеларуская дыктоўка пройдзе 21 лютага

Яна пройдзе ў зале музея Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце), паведаміла прэс-служба ТБМ.

Тэксты для дыктовак падрыхтаваны на аснове твораў Максіма Багдановіча, 120-годдзе якога будзе адзначацца сёлета.

Пачатак мерапрыемства, а 18-й. Запрашаюцца ўсе жадаючыя. Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы.

"Наша Ніва"