Беларускія студэнты стануць «кантрактнікамі»

Паводле ale.by з 1 верасня 2011 года беларускіх студэнтаў пераводзяць на кантрактную сістэму.

Усе, хто паступіць у 2011 годзе, мусяць падпісаць кантракт з навучальнай установай: паводле новага міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, гэта «істотна дысцыплінуе як навучэнцаў і студэнтаў, так і педагогаў, і нават працадаўцаў." Такую дамову павінны будуць падпісаць студэнты дзённага, завочнага, бюджэтнага і платнага аддзялення.

Трэба заўважыць, што студэнты-платнікі, а таксама студэнты, якія вучацца па мэтавым накіраванні, і раней падпісвалі дамовы. Што будзе ўваходзіць у новую дамову — пакуль невядома, канчаткова яе форма будзе распрацавана да 1 верасня.

Але лагічна, што ўвядзенне дадатковай «дысцыплінаванасці» можа быць звязана з апошнімі падзеямі, калі студэнтаў ВНУ адлічваюць праз грамадскую актыўнасць, а кантрактная сістэма зможа дапамагчы легалізаваць падобныя дзеянні. Верагодна кантракт дапаможа ў патрэбным рэчышчы трактаваць такія фармулёўкі, як «парушэнне дысцыпліны» і «непаспяховасць», праз якія і здзяйсняюцца адлічэнні.

"Наша Ніва"