Сёння ў Віцебску будуць судзіць за разгортванне бела-чырвона-белага сцяга

У Чыгуначны райсуд Віцебска выкліканы Барыс Хамайда, якога 3-га студзеня міліцыянты затрымалі ў цэнтры горада з бела-чырвона-белым сцягам. Апазіцыянер паспеў толькі яго разгарнуць — і да яго адразу падышлі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, паведамляе Радыё Свабода.

Пачатак судовага паседжання — у 15.30. Разбіраць справу Барыса Хамайды будзе суддзя Алена Цыганкова. Адразу пасля затрымання 3-га студзеня яна адмовілася судзіць апазіцыянера і адправіла складзены міліцыянтамі пратакол на дапрацоўку. Бо супрацоўнікі міліцыі не пазначылі, што за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў — а менавіта ў гэтым вінавацяць спадара Хамайду — ён быў затрыманы ўжо не ўпершыню.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение