Расейская нафта не пайшла ў Беларусь

Расейскія нафтавыя кампаніі 24 студзеня не аднавілі пастаўкі бязмытнай нафты ў Беларусь.

Пра гэта паведаміў Інтэрфаксу галоўны інжынэр ААТ "Наваполацкае прадпрыемства па транспарце нафты "Дружба" Васіль Дробатаў.Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь спыніліся 1 студзеня гэтага году. Пасьля візыту ў Маскву прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча, 21 студзеня беларускі бок выказаў надзею, што пастаўкі расейскай нафты могуць аднавіцца ўжо на пачатку гэтага тыдня.

"Радыё Свабода"