Мінюст правярае сталічных адвакатаў

Як стала вядома НН, Міністэрства юстыцыі пачало праверкі ва ўсіх кансультацыях Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У адной з кансультацый паведамілі, што праверка — выключна тэхнічнае пытанне.

Як стала вядома НН, Міністэрства юстыцыі пачало праверкі ва ўсіх кансультацыях Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. У адной з кансультацый паведамілі, што праверка — выключна тэхнічнае пытанне. Маўляў, правяраецца вядзенне адвакатамі спраў. І не звязаная з дзейнасцю канкрэтных адвакатаў.

агадаем, што Мінюстам у калегію былі накіравала прадстаўленні на чатырох адвакатаў, якія займаюцца справамі абвінавачаных у справе аб масавых беспарадках 19 снежня. Вядома, што адным з іх быў Павел Сапелка, які абараняе экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Падставай да звароту Мінюста сталі абурэнні адкаватаў, якія не могуць патрапіць да сваіх падабаронных, і крытыка на адрас судовай сістэмы. Чыноўнікі патрабавалі прыцягнуць іх да дысцыплінарнай адказнасці. Але калегія не ўбачыла фактаў парушэнняў у дзейнасці сваіх калегаў.

"Наша Ніва"