20 з 22 затрыманых учора ў Менску адпусьцілі. Дваіх будуць судзіць

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", два затрыманыя ўвечары 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці ля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна.

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", два затрыманыя ўвечары 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці ля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна.

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд іх адміністрацыйных спраў.Агулам падчас акцыі беларускай апазыцыі ля будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Менску былі адпушчаныя без вынясеньня абвінавачваньняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзеная прафіляктычная гутарка".Многія з затрыманых увечары 19 студзеня не пасьпелі прыняць удзелу ў акцыі: іх затрымалі на падыходах да будынку КДБ.

Онлайн з акцыі салідарнасці ў Менску чытайце ТУТ.

"Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение