Акцыя салідарнасці з палітвязнямі каля КДБ у 18-00

Беларусы збяруцца каля КДБ 19 студзеня, каб падтрымаць вязняў.

Роўна праз месяц пасля крывавага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, 19 студзеня, сябры, сваякі, звычайныя беларусы з партрэтамі рэпрэсаваных збяруцца ў 18-00 каля цэнтральнага ўваходу КДБ у Менску, каб падтрымаць вязняў - арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, актывістаў і журналістаў.

Нагадаем, у СІЗА КДБ незаконна ўтрымліваюцца кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, АлесьМіхалевіч, давераныя асобы кандыдатаў Зміцер Бандарэнка, Уладзімір Кобец, Анатоль Лябедзька, Аляксандр Фядута, Сяргей Вазняк, Сяргей Марцалеў, Павел Севярынец, Аляксандр Арастовіч, журналісты Ірына Халіп, Наталля Радзіна, Аляксандр Атрошчанкаў, актывісты Анастасія Палажанка і іншыя.

А ў 20-00 ў знак салідарнасці на плошчы Незалежнасці будуць запаленыя свечкі.

Аналагічныя акцыі пройдуць па ўсім свеце:

у Кракаве, Любліне, Стакгольме, Нью-Ёрку.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение