Сёння ў Мінску адкрываецца Выстава салідарнасці

Сёння ў сядзібе партыі БНФ акрываецца Выстава салідарнасці, прысвечаная Плошчы-2010. Яе ладзяць валанцёры, якія ўзялі ўдзел у грамадзянскай акцыі салідарнасці пасля падзеяў 19 снежня.

Сёння ў сядзібе партыі БНФ акрываецца Выстава салідарнасці, прысвечаная Плошчы-2010. Яе ладзяць валанцёры, якія ўзялі ўдзел у грамадзянскай акцыі салідарнасці пасля падзеяў 19 снежня.

Адкрыццё выставы Салідарнасці прымеркаванае на 19 студзеня, каб нагадаць пра тое, што мінуў месяц пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці. Што за гэты час праз турмы прайшлі сотні чалавек і дзесяткі застаюцца за кратамі. Менавіта турэмныя рэчы, малюнкі і іншыя экспанаты складаюць аснову экспазіцыі – кажа адна з арганізатараў выставы валанцёрка Алена:"У нас багата экспанатаў, дзе акрамя фотаздымкаў, ёсць некаторыя рэчы дробныя, якія вязням удалося вынесці з турмы. Таксама ёсць адна вялікая карціна, прысвечаная гэтым падзеям, якую намаляваў малады мастак. Будзе цікавая інсталяцыя, якую мы пакуль трымаем у сакрэце. Спадзяемся, што на ўрачыстым адкрыцці выставы будуць выступаць вядомыя людзі, таксама самі палітвязні і валанцёры".Месца правядзенне выставы - сядзіба партыі БНФ –абранае не выпадкова. Менавіта у сядзібу БНФ пасля 19 снежня дзесяткі чалавек ішлі сюды, каб перадаць ежу, цёплыя рэчы, альбо дапамагчы перадаваць пасылкі ў турмы для зняволеных. Людзі адгукнуліся на прапанову юрысткі Дар'і Каткоўскай, якая заклікала на дапамогу неабыякавых людзей. Таму гэтая выстава – памяць і шанаванне для палітвязняў, а таксама ўдзельнікаў акцыі Салідарнасці, кажа Дар'я Каткоўская:"Мэта гэтай выставы не толькі ў гонар тых, хто быў на волі і працаваў, а таксама паказаць былым палітвязням як гэта было. Якая гэта была хваля салідарнасці, якая найбольшая была ў першыя пасля падзеяў дні, і якая працягваецца і зараз".Выстава Салідарнасці ў сядзібе партыі БНФ адкрыецца 19 студзеня а 20-й гадзіне.

Галіна Абакунчык, "Радыё Свабода"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение