Прысутнасць журналістаў на інаўгурацыі Лукашэнкі не прадугледжана

Як стала вядома БелаПАН, прысутнасць журналістаў на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не прадугледжана. Будзе арганізавана прамая тэлетрансляцыя гэтай цырымоніі.

Як паведамлялася раней, інаўгурацыя пройдзе ў Палацы Рэспублікі 21 студзеня. Варта адзначыць, што афіцыйна дата цырымоніі не называлася.

***

Выбары прэзідэнта прайшлі ў Беларусі 19 снежня 2010 года. У адпаведнасці з Канстытуцыяй, прысягу абраны прэзідэнт павінен прынесці не пазней за два месяцы з дня яго абрання, гэта значыць не пазней за 19 лютага 2011 года.

Прысяга прыносіцца ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці дэпутатаў палаты прадстаўнікоў, членаў савета рэспублікі, суддзяў Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў.

Уступаючы ў пасаду, прэзідэнт прамаўляе наступную клятву: «Уступаючы на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, урачыста клянуся верна служыць народу Рэспублікі Беларусь, паважаць і ахоўваць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, выконваць і абараняць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, шчыра і сумленна выконваць ускладзеныя на мяне высокія абавязкі».

"БелаПАН"