Памёр Віталь Тарас

Сёння ўначы на 55-м годзе жыцця памёр шматгадовы аўтар "Нашй Нівы", публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас. Ён доўга і цяжка змагаўся з анкалагічным захворваннем.

Пахаванне адбудзецца заўтра на Паўночных могілках Мінска. Пра час будзе паведамлена пазней.

Віталь Тарас нарадзіўся 6 мая 1956 года ў Мінску ў сям’і пісьменніка Валянціна Тараса. Скончыў журфак БДУ. Працаваў на Беларускім тэлебачанні, у газетах "Літаратура і мастацтва", "Культура", расійскай "Общей газете" , на радыё "Свабода".

Лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра за 1996 год. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг публіцыстыкі "Звыклае зло", "Хроніка бягучых падзей".

Як толькі з’явілася магчымасць, ён смела выбраў працу ў незалежных СМІ перад дзяржаўнымі. Пасля ён зробіць яшчэ адзін прынцыповы выбар — сыдзе з радыё "Свабода" і пяройдзе супрацоўнічаць з "Нашай Нівай" і падпольнымі выданнямі.

Гэта быў унікальны публіцыст са стылем, які немагчыма было зблытаць.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение