"Народная Воля" атрымала чарговае папярэджанне ад Мінінфармацыі

Міністр Алег Пралескоўскі ўгледзеў парушэнне заканадаўства ў вераснёвай нататцы "Хто пачуе лозунг "Сыходзь!"? пра тое, што незарэгістраваны ў Беларусі "Малады фронт" пачынае аднайменную акцыю.

У "распаўсюдзе інфармацыі ад імя арганізацыі, якая не прайшла ва ўсталяваным парадку дзяржаўную рэгістрацыю", міністр і ўгледзеў парушэнне закона, паведамляе рэдакцыя газеты."Але парадокс у тым, што міністр няўважліва прачытаў матэрыял. У публікацыі газеты было паказана, што "Малады фронт" у Беларусі не зарэгістраваны, і ніякіх заяў ад імя гэтай арганізацыі мы не публікавалі",  - гаворыцца на сайце газеты. "Мы ўзялі інтэрв'ю ў моладзевага лідара Зміцера Дашкевіча, які і распавёў пра сутнасць ініцыятывы. Персанальна Дашкевіч права выказваць свае думкі не пазбаўлены, сапраўды гэтак жа, як няма ніякага закона, па якім газета не можа яго цытаваць", - сцвярджае рэдакцыя газеты.Больш таго, дзяржаўныя СМІ ў апошні час з вялікай рэгулярнасцю цытуюць лідараў "Маладога фронта". Прычым часта нават не паказваючы, што арганізацыя не зарэгістравана ў Беларусі. Апошні прыклад — публікацыя газеты "Беларусь сегодня"  "За кулісамі змовы".   "Народная Воля" збіраецца падаваць скаргу на Міністэрства інфармацыі ў суд.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение