«Героі» скандальнай публікацыі «СБ»: Гэта хлусня

14 студзеня газета Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, «Беларусь Сегодня — Советская Белоруссія», нарэшце апублікавала абяцаны Лукашэнкам «кампрамат» на апазіцыю.

У артыкуле з рамантычнай назвай «За кулисами одного заговора», які ў імгненне стаў мегахітом беларускага сегменту інтэрнэту, згадваюцца практычна ўсе супернікі Лукашэнкі на прайшоўшых прэзідэнцкіх выбарах. Як і чакалася, тон публікацыі мала адрозніваецца ад прапагандысцкіх фільмаў БТ, а абяцанаму «кампрамату» выразна бракуе свежыні.

Публікацыя «СБ», натуральна, прыцягнула ўвагу і яе «герояў» — беларускіх і замежных палітыкаў, аналітыкаў і праваабаронцаў.

Прапануем вашай увазе падборку каментароў, што былі выкліканыя публікацыяй ў «Саўбелцы».

Алесь Бяляцкі : «Такой размовы ў Скайпе не было».

Віталь Сіліцкі: «Гэта помста еўрапейскім палітыкам».

Андрэй Дзмітрыеў: «Я буду падаваць у суд на «СБ».

Кэтрын Фіцпатрык: «Я заплаціла беларускай апазіцыі $ 211 тысяч? Ого! Няблага было б!»

Яраслаў Раманчук: «У мяне не было такіх грошай».

Сяргей Гайдукевіч: «Тое, што напісана ў „СБ“ — дробязь, я ведаю ў дзясяткі разоў больш».

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение