БНФ пазбаўляюць офісу

Падчас навагодніх святаў на Управу Партыі БНФ дастаўлены ліст са ЖРЭА Савецкага р-ну г. Мінска. У ім паведамляецца, што Партыя БНФ і ГА "БНФ Адраджэньне" павінныя вызваліць памяшканне па заканчэнні тэрміну арэнды.

Новыя дамовы арэнды заключацца не будуць. Фармальная прычынай называецца тое, што нібыта цягам 3-х месяцаў у 2010 годзе ўзнікалі запазычанасці на аплаце арэнды.

Названыя прычыны з'яўляюцца цалкам надуманымі. Максімальныя пратэрміноўкі аплаты, што ўзнікалі цягам мінулага году, складалі 3 дні. На дадзены момант ніякіх запазычанасцяў няма. Пры гэтым ужо амаль два гады ГА "БНФ Адраджэньне" пазбаўленае магчымасці, у адрозненне ад шмат якіх праўладных грамадскіх арганізацыяў, карыстацца паніжаючым каэфіцыентам, і вымушанае аплочваць арэнду па вельмі высокіх камерцыйных коштах.

Управа Партыі БНФ звязвае чарговую спробу пазбавіць арганізацыю ды ўсё незалежнае грамадства офіса ў цэнтры Мінска як рэакцыю уладаў на тую хвалю салідарнасці з затрыманымі і пацярпелымі 19 снежня і ў далейшыя дні грамадзянамі. Цэнтрам для добраахвотнікаў і незалежных ініцыятываў салідарнасці стаў офіс Партыі БНФ, дзе працаваў і працягвае працу цэнтр незалежнай грамадскай ініцыятывы па дапамозе пацярпелым, тут збіраюцца рэчы, тут фармуюцца перадачы затрыманым.

"Управа Партыі БНФ рашуча пратэстуе супраць незаконных дзеянняў уладаў. Мы лічым названы ліст формай палітычнага ціску на Партыю БНФ і ўсё незалежнае беларускае грамадства", паведамляе прэс-служба партыі.

"Хартыя'97"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение