Паводле звестак праваабаронцаў, абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 снежня з'яўляюцца 25 чалавек

Абвінавачванымі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня (артыкул 293 КК) на сёння з'яўляюцца 25 чалавек. Такія звесткі праваабаронцаў.Афіцыйныя звесткі МУС абнародаваў толькі адзін раз, 30 снежня: паведамлялася, што абвінавачанні прад'яўлены 22 асобам.

У ліку абвінавачваных пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч. Чатыры з іх знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Рымашэўскі быў вызвалены з СІЗА 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе.

Астатнія 20 падазроныя па справе — прадстаўнікі выбарчых штабоў кандыдатаў, грамадскія актывісты, журналісты і былы супрацоўнік міліцыі:

- Аляксандр Арастовіч, давераная асоба Статкевіча; - Дзмітрый Бандарэнка, давераная асоба Саннікава;

- Арцём Брэус, грамадзянін Расіі. Быў вызвалены 29 снежня разам з іншымі затрыманымі расіянамі, а затым зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы. Абвінавачанне прад'яўлена 5 студзеня;

- Сяргей Вазняк, давераная асоба Някляева;

- Іван Гапонаў, грамадзянін Расіі. Як і Брэус, быў вызвалены 29 снежня і зноў затрыманы. Абвінавачанне таксама прад'яўлена 5 студзеня;

- Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік штаба Някляева; - Аляксандр Класкоўскі, былы супрацоўнік міліцыі; - Уладзімір Кобец, кіраўнік штаба Саннікава; - Алег Корбан, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука; - Анатоль Лябедзька, давераная асоба Раманчука; - Мікіта Ліхавід, удзельнік акцыі; - Сяргей Марцалеў, кіраўнік выбарчага штаба Статкевіча; - Дзмітрый Новік, удзельнік акцыі; - Аляксандр Атрошчанкаў, прэс-сакратар Саннікава; - Анатоль Паўлаў, кіраўнік выбарчага штаба Раманчука; - Анастасія Палажанка, намеснік старшыні зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт"; - Наталля Радзіна, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org; - Павел Севярынец, кіраўнік выбарчага штаба Рымашэўскага; - Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева; - Ірына Халіп, карэспандэнт расійскай "Новой газеты", жонка Андрэя Саннікава.

Яшчэ восем чалавек, паводле звестак праваабаронцаў, знаходзяцца ў статусе падазроных. У іх ліку экс-кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Кастусёў і Дзмітрый Ус, з якіх узята падпіска аб нявыездзе, а таксама ўдзельнікі акцыі Антон Давыдзенка, Усевалад Каваленка,Сяргей Клюеў, Мікіта Красноў, Уладзімір Лобан і Андрэй Федаркевіч. Большасць з іх атрымалі статус падазроных пасля таго, як адбылі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыі.

Сяргей Пульша, "БелаПАН"