Рыгор Барадулін. “Узятыя на смерць павінны жыць…”

Новы верш Рыгора Барадуліна.

* * *

Ратуй узятых на смерць, і няўжо адрачэшся ад вырачаных на згубу?Прыпавесці Саламона 24:11Узятыя на смерць павінны жыць.Яны прыйшлі ў жыццё,Каб цемра знікла.Каб д’яблавы ашчэраныя іклы,За ганьбу помсцячы,Ушчэнт скрышыць.Дай моцы духуРатнікам святла.Рашучыя не могуць быць рабамі.Хай здрайцы ў дол пакорыБ’юць ілбамі,Трывацьме непахіснасьці скала.Не памірае праведная кроў,Яна ў вякахНе ведае сутрыму.Злу непадлеглую сваю РадзімуСвітальнаБачаць вочы ваяроў!..

2.І.ІІ    Рыгор Барадулін

Спампаваць верш у выкананні аўтара.

labadzenka.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение