Паслы ЕС у Беларусі запатрабуюць вызваліць затрыманых апазіцыянераў

Прадстаўнікі дыпмісіі Венгрыі ў Беларусі рыхтуюць заяву ад імя акрэдытаваных у Беларусі амбасадараў краін Еўрасаюза з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх зняволеных, якія, на іх думку, з'яўляюцца палітычнымі.

Пра гэта 4 студзеня на сустрэчы амбасадараў краін ЕС з прадстаўнікамі беларускай грамадскасці заявіў пасол Венгрыі Ферэнц Контра.

Сустрэча прайшла на тэрыторыі пасольства Венгрыі. Удзел у ёй прынялі жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольга, жонка кіраўніка штабу экс-кандыдата Андрэя Саннікава Дзмітрыя Бандарэнкі таксама Вольга, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі Уладзімір Колас, кіраўнік мінскай арганізацыі ПБНФ Віктар Івашкевіч, старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага хельсінскага камітэту Гары Паганяйла, паведамляе беларуская служба Радыё «Свабода».Як заявіў на сустрэчы Уладзімір Колас, беларускія ўлады могуць паспрабаваць выкарыстаць зняволеных у якасці закладнікаў для гандлю з Еўропай. Ён таксама адзначыў, што спробы еўрапейскіх палітыкаў наладзіць адносіны з беларускімі ўладамі, забыўшы папярэднія парушэнні ім дэмакратычных нормаў, законнасці і правоў чалавека не апраўдалі сябе, перадае БелаПАН.«Лукашэнка не змог набраць большасць галасоў выбаршчыкаў і перамагчы ў першым туры. Адзіным спосабам прымусіць дыктатара адмовіцца ад рэпрэсіяў могуць быць толькі жорсткія эканамічныя санкцыі», - заявіў кіраўнік Рады беларускай інтэлігенцыі.

telegraf.by


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение