Лукашэнку могуць зноў забараніць уезд у Еўрасаюз

Еўрасаюз можа аднавіць дзеянне забароны на ўезд у краіны супольнасці для прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і групы беларускіх дзяржслужбоўцаў, якія, па меркаванні Еўрасаюза, нясуць адказнасць за гвалтоўныя дзеянні і арышты ў дачыненні актывістаў беларускай апазіцыі, паведаміў кіраўнік МЗС Швецыі Карл Більдт.

"Мы павінны прытрымлівацца логіцы нашай папярэдняй палітыкі. У мінулы раз, калі больш не было палітычных зняволеных (у Беларусі), мы (Рада міністраў замежных спраў ЕС) прынялі пазітыўныя меры. Зараз, калі зняволеных стала нашмат больш, тыя, хто прымаў удзел у акцыях (супраць апазіцыі), і тыя, хто супрацоўнічаў з імі, іх прыйдзецца вярнуць у спіс (тых, каму забаронены ўезд у ЕС)"?, - заявіў Бильд інтэрнэт-рэсурсу EUobserver.

Адказваючы на пытанне, ці будзе Лукашэнка сярод афіцыйных беларускіх асоб, на якіх распаўсюдзяць забарону на ўезд у Еўрасаюз, кіраўнік МЗС Швецыі сказаў, што, па яго меркаванню, прэзідэнт Беларусі "вельмі верагодна быў уцягнуты ў акцыі, якія мелі месца".

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение