АБСЕ пачала нефармальныя кансультацыі для аднаўлення працы мінскага офіса

Старшыня АБСЕ Літва пачала нефармальныя кансультацыі для аднаўлення працы мінскага офіса, паведаміў 3 студзеня сайт арганізацыі са спасылкай на міністра замежных спраў Літвы Аўдронюса Ажубаліса.

"Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не працягнулі мандат Офіса АБСЕ ў Мінску, — заявіў дыпламат. — Старшынства АБСЕ будзе працаваць з Беларуссю і іншымі членамі АБСЕ, каб прадоўжыць важную працу арганізацыі ў краіне. Мы пачалі нефармальныя кансультацыі, каб знайсці прымальнае для ўсіх рашэнне".

Місія АБСЕ працавала ў Беларусі з 1998 года. 31 снежня 2010 года афіцыйны Мінск аб'явіў, што мандат офіса на наступны год не будзе працягнуты. "Гэта ўсвядомленае рашэнне, абумоўленае адсутнасцю аб'ектыўных падстаў для захавання місіі АБСЕ ў Беларусі. Гэтая пазіцыя на працягу шэрагу гадоў выкладалася ў афіцыйных заявах беларускага боку", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. Заходнія краіны раскрытыкавалі рашэнне Мінска і заклікалі яго перагледзець сваю пазіцыю. Шэраг назіральнікаў лічаць такі крок беларускіх улад рэакцыяй на непрызнанне снежаньскіх прэзідэнцкіх выбараў місіяй назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.
Дзмітрый Уласаў, "БелаПАН"

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение