Прэм’ер-міністрам прызначаны Міхаіл Мясьніковіч

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Міхаіла Мясьніковіча прэм’ер-міністрам Беларусі замест Сяргея Сідорскага, які склаў свае паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй РБ, паведамляе БЕЛТА.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Міхаіла Мясьніковіча прэм’ер-міністрам Беларусі замест Сяргея Сідорскага, які склаў свае паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй РБ, паведамляе БЕЛТА. Разам зь Сідорскім  страцілі свае пасады Натальля Пяткевіч, Аляксандар Зімоўскі, Зянон Ломаць.

Афіцыйная біяграфія

Мясьніковіч Міхаіл Уладзімеравіч нарадзіўся ў 1950 годзе ў вёсцы Новы Сноў Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. У 1972 годзе скончыў Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Менскую вышэйшую партыйную школу. Доктар эканамічных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1972 годзе інжынэрам тэхаддзелу інстытут «Мінскпраект». 1972–1973 — служыў у войску. 1973–1974 — інжынэр водаправоднай станцыі «Дражня» ўпраўленьня «Водаканал», начальнік вытворча-тэхнічнага аддзелу Дырэкцыі аб’ектаў водазабесьпячэньня, якія будуюцца. 1974–1977 — галоўны інжынэр, начальнік упраўленьня прадпрыемстваў камунальнага абслугоўваньня Менскага гарвыканкаму. 1983— 1985 — старшыня выканкаму Савецкага раённага Савету народных дэпутатаў, намесьнік старшыні выканкаму Менскага гарадзкога савету народных дэпутатаў. 1985–1986 — сакратар Менскага гаркаму КПБ. 1986–1990 — міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі БССР. 1990–1991 — намесьнік старшыні Савету Міністраў БССР, старшыня Дзяржкамітэту БССР па эканоміцы і плянаваньні. 1991–1994 — першы намесьнік старшыні Савету Міністраў Беларусі 1994–1995 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі. 1995–2001 — кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, памочнік Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па асаблівых даручэньнях.З кастрычніка 2001 году быў старшынём Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"Радыё Свабода"