Праваслаўная інтэлігенцыя адправіць ліст Патрыярху Кірылу

Рэдактар хрысціянскага парталу «Царква» , рэгіянальны прадстаўнік Усясветнага брацтва праваслаўнай моладзі «Сындэсмос» Наталля Васілевіч паведаміла, што працягваецца збор подпісаў пад лістом на адрас Патрыярха Кірыла, які ужо падпісалі некалькі дзесяткаў беларускіх інтэлектуалаў.

- Мэта гэтага ліста – паказаць Патрыярху Кірылу, што сярод ягонай паствы ёсць людзі, якія не хацелі б, каб царква такім вось чынам умешвалася ў палітыку, і каб яна займала бок таго, хто пры ўладзе, таго, хто чыніць нейкае беззаконне.Наталля Васілевіч адзначыла, што ініцыятары ліста не прыймаюць подпісаў ад святароў і семінарыстаў, хаця многія з іх гатовы падпісацца. Васілевіч адзначыла, што гэта можа абярнуцца для іх непрыемнасцямі з боку царкоўнага кіраўніцтва пазіцыя якога аж надта вядомая.Адзін з тых, хто падпісаў адкрыты ліст да Патрыярха Кірыла, прадпрымальнік і юрыст з Гомеля Канстанцін Жукоўскі лічыць, што Патрыярх абсалютна свядома накіраваў віншаванне Аляксандру Лукашэнку і гэта адлюстроўвае традыцыйную, праўладную пазіцыю Царквы.- Ён насамрэч ведае сітуацыю, але ён падтрымлівае тое, што робіць Лукашэнка, што робіць улада: хто б не займаў пасаду прэзідэнта, нават калі ён будзе забіваць народ, царква яго будзе падтрымліваць – пра гэта сведчыць гісторыя. Калі б ён не павіншаваў Лукашэнка, пачаліся рэпрэсіі ў дачыненні да царквы. Тут адразу бачная мірская справа і ад сапраўднай царквы гэта вельмі далёка. Гэта асабістае меркаванне Патрыярха Кірыла.Спадар Жукоўскі дадаў, што будучы пакуль не надта ўцаркоўленым чалавекам ён усё ж такі разумее: пазіцыя царкоўнай іерархіі разыходзіцца з пазіцыяй ніжэйшага духавенства і вернікаў, аднак на жаль Царкву прадстаўляюць епіскапы. Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение