Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых

Сёння ў Мінску створаны каардынацыйны камітэт грамадскай салідарнасці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасля падзеяў 19 снежня. Пра гэта было аб'яўлена на прэсавай канферэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ.

Сярод стваральнікаў аргкамітэту намеснік старшыні АГП Леў Марголін, намеснік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў – Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саннікава -- Віктар Івашкевіч. Галоўная мэта аргкамітэту -- каардынаваць намаганні па вызваленні палітвязьняў, аказваць матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу студэнтам, звольненым з універсітэтаў за ўдзел у акцыі 19 снежня. У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусціць да яго адваката.

svaboda.org