Вольга Някляева накіравала скаргі ў КДБ і Пракуратуру

Жонка Ўладзіміра Някляева - Вольга, а таксама пісьменнікі Ўладзімер Арлоў, Валянцін Акудовіч, Сяргей Законнікаў перадалі ў Генеральную пракуратуру заяву з патрабаваннем дапусціць да Някляева жонку і адваката.- Не толькі я, але і наш адвакат яго таксама не бачыла. Ёй не даюць магчымасці яго ўбачыць. Наш зварот прынялі і сказалі, што пасля абеду яны накіруюць спецыяліста, які будзе разбірацца і нейкі адказ па маёй заяве мне будзе дадзены.У пракуратуры Вользе Някляевай, патлумачылі, што ніхто яшчэ не разглядаў яе папярэднія скаргі, напісаныя 21 і 24 снежня. Жонка Някляева, якой дагэтуль не дапусцілі да мужа атрымала адказ, што, магчыма, адказ на яе скаргі будзе дадзены пасля абеду.

Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя