Органы апекі прыйшлі па сына Саннікава і Халіп

Пра гэта НН паведаміў Уладзімір Халіп. «Сёння з жонкай стаялі ля ізалятара КДБ, каб перадаць пасылкі. Чаргу спынілі задоўга да нас. Людзі пачалі бунтаваць.

Раптам раздаўся тэлефонны званок з дзіцячага садка, што да Данілы прыйшлі з органаў апекі», — паведамляе У.Халіп.Ягоная жонка адразу кінулася да садка, а сам Халіп усё ж змог зрабіць перадачу ў няволю. Трохгадовы сын кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп ходзіць у дзіцячы садок у раёне пражывання бацькоў.Цяпер вядома, што маці Ірыны Халіп размаўляе наконт далейшага лёсу ўнука. Андрэй Саннікаў і Ірына Халіп знаходзяцца ў следчым ізалятары КДБ. Пакуль бацькі ў няволі малое знаходзілася ў бабулі і дзядулі.*** 14:30 Унука пакуль аддалі бабулі і дзядулі, паведаміў НН Уладзімір Халіп. Ягоная жонка сп-ня Люцына (бабуля Данілы) напісала заяву над апеку над хлопчыкам. Праўда, яе папалохалі, што гэты працэс вельмі доўгі і марудны.Сп-ства Халіпаў пакуль не збіраюцца адпускаць дзіця ў сад: «Больш Данік у садок не пойдзе».

nn.by