19 затрыманых па справе 19 сьнежня арыштаваныя. Афіцыйны сьпіс

Сьледзтва абрала меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай у дачыненьні да 19 падазраваных па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.
Сьледзтва абрала меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай у дачыненьні да 19 падазраваных па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.ГУУС Менска паведамляе:"Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледавання ГУУС Менгарвыканкама арыштаваныя 19 асобаў, падазраваных у датычнасьці да зьдзяйсьнення злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі). Усе падазраваныя ўтрымліваюцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца сьледчыя дзеяньні".ГУУС таксама прыводзіць сьпіс арыштаваных: 1. Арастовіч Аляксандр Іванавіч, 1952 г.н.; 2. Атрошчанкаў Аляксандр Сяргеевіч, 1981 г.н.;3. Бандарэнка Дзмітрый Яўгенавіч, 1963 г.н.; 4. Вазьняк Сяргей Вітальевіч, 1962 г.н.; 5. Дзьмітрыеў  Андрэй Уладзіміравіч, 1981 г.н.; 6. Класкоўскі Аляксандр Аляксандравіч, 1978 г.н.; 7. Корбан Алег Міхайлавіч, 1985 г.н.; 8. Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч, 1961 г.н.; 9. Міхалевіч Аляксей Анатольевіч, 1975 г.н.; 10. Някляеў Уладзімір Пракопавіч, 1946 г.н.; 11. Палажанка Анастасія Ўладзіміраўна, 1990 г.н.;12. Паўлаў Анатоль Васільевіч, 1949 г.н.; 13. Радзіна Натальля Валянцінаўна, 1979 г.н.; 14. Рымашэўскі Віталь Анатольевіч, 1975 г.н.; 15. Саньнікаў Андрэй Алегавіч, 1954 г.н.; 16. Севярынец Павел Канстанцінавіч, 1976 г.н.; 17. Статкевіч Мікалай Віктаравіч, 1956 г.н.; 18. Фядута Аляксандр Іосіфавіч, 1964 г.н.; 19. Халіп Ірына Уладзіміраўна, 1967 г.н.Людзям, якія маюць статус арыштаваных, можна перадаваць перадачы. Да гэтага часу перадачы вязьням, затрыманым па справе 19 сьнежня, у СІЗА КДБ браць адмаўляліся.Згодна з ч. 1 арт. 293 КК "арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэньнем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў".У адпаведнасьці з ч. 2 арт. 293 КК "удзел у масавых беспарадках, які выявіўся ў непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай гэтага артыкула, караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў".