17 затрыманым пасьля выбараў пагражае да 15 гадоў турмы

Праваабаронцы адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Падазраванымі па справе паводле крымінальнаму артыкулу "Масавыя беспарадкі" праходзяць 17 чалавек.
Праваабаронцы адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Падазраванымі па справе паводле крымінальнаму артыкулу "Масавыя беспарадкі" праходзяць 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвэнтыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна” і карэспандэнт «Газеты.Ru» у Менску.
Паводле “Вясны”, падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":1. Някляеў Уладзімер - кандыдат у прэзыдэнты2. Саньнікаў Андрэй - кандыдат у прэзыдэнты3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзыдэнты4. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава5. Міхалевіч Аляксей - кандыдат у прэзыдэнты6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзыдэнты7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага8. Бандарэнка Зьміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь"9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саньнікава10. Радзіна Натальля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org11. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі12. Палажанка Анастасія - намесьнік старшыні "Маладога Фронту"13. Дзьмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева14. Фядута Аляксандр - палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева15. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзыдэнты16. Класкоўскі Аляксандар - былы супрацоўнік міліцыі 17. Кобец Уладзімер - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. СаньнікаваАртыкул 293 "Масавыя беспарадкі"1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэннем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, -караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, - караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"1. Дашкевіч Зьміцер - старшыня "Маладога Фронту"2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту"3. Лазар Дзяніс - актывіст "Маладога Фронту"Затрыманыя прэвэнтыўна, 18 сьнежня.Артыкул 339 "Хуліганства"1. Наўмысныя дзеяньні , якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня альбо зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), --2. Хуліганства, зьдзейсьненае паўторна, альбо групай асоб, альбо зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, альбо спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства)3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, зьдзейсьненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо зьдзейсьненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) -Караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение