Дапаможам разам затрыманым падчас мірнай акцыі пратэсту ў Мінску і іх сем’ям!!!

Як мы можам дапамгачы.

  • Дапамога затрыманым і іх сем'ям: кантакты камітэта "Салідарнасць".

Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» дапамагае затрыманым і іх сем'ям. Туды можна пазваніць, каб даведацца інфармацыю пра спісы затрыманых, а таксама перадаць цёплыя рэчы, кнігі ці прадметы гігіены ў турмы. Валанцёры камітэта фармуюць і развозяць перадачы.

Па усіх пытаннях звяртацца праз тэлефоны:

+375 29 620-34-87 (Вэлком)

+375 29 875-15-42 (МТС) (Іна Кулей),

+375 17 280-88-63 (гарадскі, Мінск).

  • Калі Вы хочаце ахвяраваць грошы, кніжкі, цёплыя рэчы, спальнікі, коўдры, лекі, нешта іншае - вязіце на пр. Машэрава, 8 (Управа БНФ), там ідзе пастаянны збор.

Тэлефоны цэнтру збору:

гарадскі 8017 2845012

мабільны 8029 6855239 (Сяржук Семянюк)

  • Давайце дзейнічаць разам заклікае Дар’я Каткоўская ў сваім блогу:

http://adelka.livejournal.com/262463.html

Нумар тэлефона: +375 29 395 73 99

  • У Беларусі стартавала грамадская кампанія "Анёл-захавальнік".

Камапнія закліканая падтрымаць асуджаных за ўдзел у акцыі 19 снежня. Падрабязныя інструкцыі пра тое, як далучыцца да кампаніі і як дапамагчы, размешчаны на сайце кампаніі http://help.roh-roh.net.

  • Прававую дапамогу і збіранне інфармацыі каардынуюць

Офіс БХК: (17) 222-48-01 і Праваабарончы цэнтр «Вясна»: (17) 331-08-44; (29) 687-51-29

Што можна і трэба перадаваць:

У жодзінскі ізалятар дазваляюць перадаваць толькі цёплыя рэчы, сок, цыгарэты, сродкі гігіены. Прымаюць толькі з 14 да 17.

Цыгарэты бяруць не больш за адзін блок.

Даведацца аб людзях, якія знаходзяцца ў ізалятары ў Жодзіне, можна па нумары 80177533444.

Да Жодзінскага СІЗА можна даехаць на 7 аўтобусе ад ст. "Жодзіна".Прыкладны расклад аутобусаў: 13.30, 14.40,14.55,15. 20, 15.55, 16.20, 16. 35. Прымаюць з 2 да 5. Таксама 7 маршрутка ідзе да СІЗА.

У ізалятары на вул. Скарыны, 20 (былы Барысаўскі тракт) у Мінску, дзе ўтрымліваюцца толькі дзяўчаты, ад 23 снежня пачалі браць садавіну і салодкае! Прывозьце валанцёрам і бярыце ў перадачкі шакаладкі, цукеркі, бананы (цвярдзейшыя), яблыкі-грушы, мандарынкі-апельсінкі, пячэнкі. Пра гэта паведаміла Дар'я Каткоўская.

«Нельга ніякіх цыдулак, подпісаў на паштоўках, папросту пісьмовых паведамленняў. Можна кнігі. Можна цёплыя рэчы, але ўсё па адным. Таму калі несяце 2 швэдры, то пішыце: адзін швэдр, адзін джэмпер і да т.п. Шкарпэтак можна 2 пары, бялізны - 1 пару. Маецца на ўвазе за адну перадачу. Можна цыгарэты (выцягнутыя з пачкаў і высыпаныя ў пакецік), запалкі (не запальнічкі), блакноты, асадкі, алоўкі. Гігіенічныя сродкі, ручнікі. Спальнікі, коўдры, курткі. Некаторыя медыкаменты (найлепш комплексныя вітаміны)...», - напісаў у сваім блогу Сяргей Сматрычэнка.

У ізалятар на Акрэсціна можна перадаць вопратку, абутак, сродкі гігіены, цыгарэты, запалкі, літаратуру.

Тут можна спампаваць бланк заявы на перадачу, каб запоўніць загадзя.

Паводле "Нашай Нівы" і "БелаПАН"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение