У турме КДБ адмовіліся прыняць перадачы ад сваякоў тых, каго затрымалі 19 снежня

Сваякі ўдзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу 19 снежня, сярод якіх — жонка кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева Вольга і былы кандыдат на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, не змаглі перадаць цёплыя рэчы і харчы тым, каго ўтрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ.

Супрацоўнікі КДБ аргумэнтуюць адмову тым, што фармальна людзі, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары, не з'яўляюцца арыштаванымі, перадае Інтэрфакс.

svaboda.org