Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне зь Літвой

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала пагадненне з Літвой пра ўзаемныя паездкі жыхароў памежных раёнаў.У памежную зону — 30 кіламетраў паабапал мяжы — трапляюць Горадня, Ліда, Вільня, Друскенікі.

Жыхары памежных тэрыторыяў будуць атрымліваць адмысловыя бланкі дазволу, якія будуць дзейнічаць 1—5 гадоў.Паводле гэтых дакументаў за мяжой можна будзе знаходзіцца да 90 дзён за паўгода. Выяжджаць па-за памежную зону будзе забаронена.Намесьнік міністра замежных спраў Валеры Варанецкі заявіў, што ў гэтага пагаднення, акрамя станоўчых, могуць быць і адмоўныя наступствы: "павелічэнне чэргаў у пунктах пропуску і ўзмацненне чаўночнага гандлю".

svaboda.org