Па папярэдніх выніках за А. Лукашэнку прагаласавала 79,67%

За Лукашэнку, паводле папярэдніх вынікаў, прагаласавалі 79,67% галасоў (5 млн 122 тыс. выбаршчыкаў),  пра гэта паведаміла сёння ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.За Рыгора Кастусёва аддалі свае галасы 1,97% выбаршчыкаў, за Аляксея Міхалевіча — 1,2%, Уладзіміра Някляева — 1,77%, Яраслава Раманчука — 1,97%, Віталя Рымашэўскага — 1,1%,  Андрэя Саннікава — 2,56%,Мікалая Статкевіча — 1,04%, Віктара Цярэшчанкі — 1,08%, Дзмітрыя Уса — 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў. Па словах Лідзіі Ярмошынай, яўка склала 90,66%, што прыкладна на 2% больш, чым у 2006 годзе.Старшыня Цэнтрвыбаркама таксама паведаміла, што скаргаў па выніках выбараў у ЦВК пакуль не паступала.БелТА, nn.by