Аляксандр Лукашэнка: Краіну вы не атрымаеце

"Краіну вы не атрымаеце", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да сваіх палітычных апанентаў з трыбуны Усебеларускага народнага сходу.

"На плошчу вы выйдзеце, яшчэ кудысьці... Краіну вы не атрымаеце. Мы не дадзім вам яе разарваць, яна нам вельмі дорага каштавала", — падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка заявіў, што не адказваў і не мае намеру адказваць на крытыку з боку сваіх апанентаў. "Я і не столькі цярпеў, пацярплю крытыку яшчэ два тыдні", — сказаў ён. "Той, хто марыць пра рэвалюцыю, павінен супакоіцца. Мы ліміт рэвалюцыі вычарпалі ў мінулым стагоддзі", — папярэдзіў прэзідэнт. Пры гэтым Лукашэнка зазначыў: "Мы не збіраемся асляпляць людзей феерверкам вар'яцкіх ідэй і невыканальных абяцанняў. Наша мэта рэальная, зямная: каб заўтра беларускі народ жыў крыху лепш, чым сёння". "Шлях вызначаны — ад захавання таго, што створана, зроблена, да шматразовага прымнажэння беларускага народа і краіны", — заявіў ён.

Варта зазначыць, што Лукашэнка — адзіны кандыдат у прэзідэнты, які бярэ ўдзел у працы Усебеларускага народнага сходу. Спробы трапіць на сход кандыдата Уладзіміра Някляева былі беспаспяховымі, нягледзячы на тое што ў падтрымку яго вылучэння дэлегатам было сабрана некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў грамадзян. Някляеў расцаніў гэта як парушэнне выбарчага заканадаўства, згодна з якім кандыдатам у прэзідэнты павінны быць дадзены роўныя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі. Увечары 6 снежня ён і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты, Андрэй Саннікаў, правялі з выбаршчыкамі сустрэчу, альтэрнатыўную Усебеларускаму народнаму сходу. Сустрэча прайшла каля ўваходу ў чыгуначны вакзал Мінска. Паводле розных ацэнак, на мітынгу сабраў ад 1000 да 2500 чалавек.

Варта таксама зазначыць, шо Лукашэнка быў адзіным, хто праігнараваў тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, якія прайшлі ў прамым эфіры 4 снежня.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение