"ПрайдзіСвет" заклікае перакладаць вершы пра Афрыку

Беларускі інтэрнэт-часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” абвесціў пра новы конкурс для перакладчыкаў. Ён прымеркаваны да выхаду сёмага нумару часопіса, прысвечанага Афрыцы.

Галоўны рэдактар выдання Юля Цімафеева паведаміла, што пераклады прымаюцца да 7 студзеня.

- Мы прапануецца 6 вершаў з шасці моваў: ангельскай, нямецкай, польскай, расійскай, французскай і партугальскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў наступным нумары часопіса. Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы хочаце перакласці, то звяртайцеся да нас і мы знойдзем  верш адпаведнай тэматыцы для перакладу.

Пераклады можна альбо даслаць на адрас рэдакцыі: rada@prajdzisvet.org, альбо размясціць на форуме сайта часопіса, дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Васіль Кроква, "Радыё Рацыя"