Нясвіж можа стаць першай культурнай сталіцай СНД у 2011 годзе

Нясвіж можа стаць культурнай сталіцай СНД у 2011 годзе, заявіў старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура. «Канчатковае рашэнне яшчэ не прынята, але мы падтрымалі гэту ідэю», — заявіў ён.

Па словах губернатара, прыняццю рашэння па гэтым пытанні можа спрыяць завяршэнне рэканструкцыі Нясвіжскага замка. «Да канца года тут павінны быць завершаныя будаўнічыя працы, у траўні-чэрвені скончыцца рэстаўрацыя замка», — сказаў чыноўнік.

Таксама Б.Батура паведаміў, што плануецца выдзяленне 2 мільярдаў рублёў на добраўпарадкаванне парку каля Нясвіжскага замка і горада ў цэлым.

«Нясвіж цалкам варты стаць культурнай сталіцай», — рэзюмаваў губернатар.

marketing.by, пераклад "Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение