На навагрудскай царкве Барыса і Глеба ўсталёўваюць "цыбуліны"

На мінулым тыдні ў Навагрудку на царкве Барыса і Глеба, помніку архітэктуры ХІІ ст., пачалі ўсталёўваць пазалочаныя цыбулепадобныя купалы. У працэсе ўсталявання "цыбулін" дэмантуюцца шатровыя завяршэнні вежаў царквы.

У сувязі з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з лістом у Міністэрства культуры з просьбай спыніць працы ў Навагрудку, паведамляе БелаПАН. Ён просіць распачаць у адносінах да прыходу царквы і адказных супрацоўнікаў Навагрудскага райвыканкаму адміністрацыйную справу. Акрамя таго, А.Астаповіч звярнуўся ў навагрудскую пракуратуру.Працы па рэканструкцыі пачаліся ў чэрвені гэтага года і выклікалі скандал. Антон Астаповіч звярнуўся тады да навагрудскіх уладаў з патрабаваннем спыніць рэканструкцыю Барысаглебскай царквы. Спасылаючыся на Ігара Чарняўскага, старшыню ўпраўленні Міністэрства культуры па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, Астаповіч заявіў ў чэрвені, што рэканструкцыя вежаў царквы не ўзгодненая з Міністэрствам культуры. Настаяцель царквы айцец Мікалай Орса на гэта заявіў, што дазвол атрымаў.За храм уступіліся інтэлектуалы. Зварот да Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай Царквы і Міністэртва культуры падпісалі філосафы Алесь Анціпенка і Валянцін Акудовіч, архітэктарка Ірэна Лаўроўская, мастацтвазнаўцы Сяргей Харэўскі і Максім Жбанкоў.На сітуацыю вакол помніка архітэктуры адрэагавала Міністэрства культуры. Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі міністэрства падрыхтавала прадпісанне па вядзенні рэстаўрацыйных працаў у Навагрудку і даслала яго копію ў Навагрудскі райвыканкам. У гутрацы з НН начальнік упраўлення Ігар Чарняўскі тады так і не раскрыў дэталі прадпісання: "А ці будуць тыя цыбуліны, ці не будуць, стане ясна пасля канчатковай падрыхтоўкі праекту"."Наша Ніва" будзе сачыць за развіццём падзей у Навагрудку.Так царква Барыса і Глеба выглядала да рэканструкцыі. Фота Змітра МіхневічаУ чэрвені 2010 г. каля царквы з'явіліся "цыбуліны". Фота Змітра РагачоваУ лістападзе 2010 г. "цыбуліны" пачалі ўсталёўваць. Фота pomniki.budzma.orgЦарква Св. Барыса і Глеба — помнік архітэктуры сусветнага значэння. Збудаваная ў 1517–19 на месцы старажытнага храма ХІІ ст. Фундатар — гетман ВКЛ князь Канстанцін Астрожскі. Помнік архітэктуры ўяўляе сабой сімбіёз гатычнага і рэнесанснага стыляў з рысамі абарончага дойлідства. У 1839 царква робіцца праваслаўнай. У 1873–75 храм перабудавалі ў псеўдарускім стылі, пасля яму вярнулі ранейшы выгляд. Пасля Другой сусветнай вайны царква не функцыянавала, службы аднавіліся ў 1990-я.

"Наша Ніва"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение