Памёр Міхаіл Савіцкі

Сёння на 89-м годзе жыцця памёр народны мастак Беларусі, акадэмік Міхаіл Савіцкі. Мастак прайшоў вайну, быў вязнем канцлагераў Дахаў і Бухенвальд. Міхаіл Савіцкі — аўтар вядомай серыі жывапісных твораў «Лічбы на сэрцы».

Мастак памёр у ноч на 8 лістапада.

Развітанне з Міхаілам Савіцкім адбудзецца 10 лістапада ў Цэнтральным доме афіцэраў. Грамадзянская паніхіда пройдзе з 10:00 да 13:00. Мастака пахаваюць на Усходніх могілках Мінска, піша БелаПАН.

Для арганізацыі пахавання створана дзяржаўная камісія.

***

Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (нар. 18.02.1922, в. Звянячы Талачынскага раёна), народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расіі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны, у 2006 г. прысвоена званне «Герой Беларусі». Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».

"Наша Ніва"