Лукашэнка нарэшце выказаў спачуванні пацярпелым ад выбуху ў Пінску

Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім працаўнікоў холдынгу "Пінскдрэў-ДСП", загінулых і памерлых ад аварыі на прадпрыемстве. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

У спачуванні гаворыцца, што пінская трагедыя - гэта наша агульная бяда і сур'ёзны ўрок на будучыню: "Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы прыкладзем максімальныя высілкі, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне". Нагадаем, што выбух адбыўся яшчэ 25 кастрычніка. Ахвярамі яго ўжо сталі 14 чалавек: двух загінулых дасталі з-пад завалаў, 12 работнікаў памерлі пазней у лякарнях.

"Еўрарадыё"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение