Пяць памерлых ад выбуху

Колькасьць памерлых ад выбуху і пажару на пінскай фанэрнай фабрыцы складае ўжо 5 чалавек.

Сёньня ноччу памерлі яшчэ два чалавекі, паведаміла агенцтву Інтэрфакс пракурор Пінску Сьвятлана Пазьняк. Мужчына памёр у пінскай бальніцы, а жанчына — у апёкавым цэнтры ў Менску. "Ва ўсіх былі шырокія апёкі цела, да 80%", — паведаміла С. Пазьняк.Медыкі ўдакладнілі, што ў Менску, у рэспубліканскім апёкавым цэнтры, цяпер знаходзяцца 8 пацярпелых ад выбуху, уабласной бальніцы ў Берасьці - 6 чалавек, у Пінскай цэнтральнай бальніцы - 2 чалавекі.

"Радыё Свабода"